З Вялікаднём! Віншаванне ад пробашча касцёла Святой Тройцы Яцэка Маркеля

ДАРАГІЯ ВЕРНІКІ, ШАНОЎНЫЯ ЗЭЛЬВЕНЦЫ!

Шчыра віншуем вас са Святам Вялікадня.

Уваскрасенне – падзея, якая ляжыць ў аснове веры хрысціяніна. Веры, якая падкрэслівае важнасць Збаўцы – як Збаўцы ўсяго свету, як любові Бога, які памер за нас, да кожнага чалавека. Таму, калі мы шукаем міласэрнасць і любоў, знайсці іх можам толькі праз шлях да Езуса. Узамен Ён патрабуе ад нас толькі аднаго: прыняць іх са шчырасцю маленькага дзіцяці, адкінуць сваю абыякавасць і зразумець сэнс дара Касцёла.

Вялікдзень – добрая нагода, каб зноў адчуць сябе ў моцных бацькоўскіх руках Нябеснага Айца, які, ратуючы сваіх дзяцей, знішчыў нават смерць. Жадаем, каб кожны з нас змог жыць з адкрытымі для Божай Любові сэрцамі, мір, дабро і спакой панавалі ў кожнай сям’і і доме. Няхай Дзень Уваскрасення Пана напаўняе ўсіх радасцю і шчасцем, здароўем і дабрабытам.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос!

Яцэк МАРКЕЛЬ, пробашч касцёла Святой Тройцы г.п.Зэльва Святары Зэльвенскага раёна

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены