З вялікай радасцю ў сэрцы віншую вас з Вялікаднем! Каталіцкія святары Зэльвеншчыны
Мы перажылі перыяд Вялікага посту і сустракаем Уваскрослага Хрыста.

Радасным “Аллелюя” вызнаем праўду пра тое, што Езус жыве! Вяртаючыся да Евангельскіх падзей, жадаем разам з апосталамі перажыць іх здзіўленне і радасць ад Уваскрасення. Уваскрослы Езус і сёння прагне ісці з намі дарогай нашага жыцця, быць дапамогай і падтрымкай у нашых штодзённых клопатах і працы, прытуляе нас да свайго параненага сэрца ў хвіліны выпрабаванняў і роспачы.
Ён прысутнічае сярод тых, хто Яго шукае, і прыходзіць у сваім Слове і Сакрамантах. Прымем Яго шчодры дар і напоўнім свае сэрцы павагай, міласэрнасцю і любоўю адзін да аднаго. Няхай дзякуючы нашай веры вялікодная радасць будзе шчырай і поўнай, жыццё – шчаслівым, здароўе – моцным. Няхай мір і еднасць пануюць у Вашых сем’ях. Радасці, Святла і Божага спакою! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!
Ксёндз Аляксандр БАКЛАЖЭЦ, пробашч касцёла Святога Юрыя ў Крамяніцы Каталіцкія святары Зэльвеншчыны
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены