З ёлкай, песнямі, карагодамі
праходзяць у дашкольных і школьных установах адукацыі раёна навагоднія ранішнікі.
У рамках акцыі “Нашы дзеці” святочныя мерапрыемствы наведваюць кіраўніцтва раёна, члены раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі падшэфных і грамадскіх арганізацый. Разам са шчырымі словамі віншаванняў і пажаданняў госці дораць дзецям падарункі. Аднымі з першых праявілі дабрачыннасць філіял “Князева”, СВК “Бародзічы” і “Караліно”, рэдакцыя газеты “Праца”. Яны падарылі хлопчыкам і дзяўчынкам з мясцовых устаноў адукацыі наборы цукерак і фрукты. Значную матэрыяльную дапамогу аказала сацыяльна-педагагічнаму цэнтру ААТ “Беллакт”.
Акцыя ў самым разгары. Запрашаем з дабрачыннай місіяй наведаць дзяцей, асабліва тых, якія пазбаўлены сямейнага цяпла, бацькоўскай ласкі. Зрабіце добрую справу!
Аддзел адукацыі, спорту і турызму.