За опытом — в СПК «Сынковичи»
На Зэльвеншчыне пабывала дэлегацыя прафсаюзнага актыву з Брэсцкага раёна.
Госці наведалі вытворчыя аб’екты СВК “Сынкавічы”. Іх цікавілі пытанні аховы працы работнікаў сельгаскааператыва, бытавыя ўмовы і арганізацыя гарачага харчавання аграрыяў. Кіраўнік гаспадаркі Дзмітрый Дзешко і старшыня прафкама Надзея Піута падрабязна адказалі на ўсе пытанні гасцей.
Брэсцкая дэлегацыя таксама пабывала ў аграсядзібе “Верас”.
Падводзячы вынікі паездкі на Зэльвеншчыну, старшыня Брэсцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Паўлюковіч падкрэсліў важнасць такіх мерапрыемстваў у перайманні вопыту работы.