Закладывается новый каравай

Закладывается новый каравай

Яравы клін у  СВК “Сынкавічы” займае  сёлета 2968 гектараў, з якіх 1625  адведзены пад зерневыя і зернебабовыя збожжавыя культуры.

 – Працуем комплексна, манеўруючы тэх-нікай у залежнасці ад гатоўнасці глебы, на-             двор’я і тэрмінаў правядзення кожнага віду работ, – расказвае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Парфенчык. – Механізатары заняты на ўнясенні мінеральных і арганічных угнаенняў, вядуць ворыва і перадпасяўную апрацоўку глебы, сяўбу яравых і падсеў мнагалетніх траў. Калі ўстановяцца больш спрыяльныя пагодлівыя дні, прыступім да падкормкі азімых яравых культур КАСам. 

Сельгаскааператыў поў- насцю забяспечаны сваім кандыцыйным насеннем першай рэпрадукцыі. Эліту набываюць у спецыялізаваных гаспадарках. Нягледзячы на тое, што ёсць некаторыя праблемы з мінеральнымі угнаеннямі (яго маецца амаль 60% ад неабходнага),  пад яравыя культуры стараюцца ўносіць неабходную колькасць азоту, калію і фосфару. 

Паспяховаму правядзенню веснавых работ садзейнічае выдатная аснашчанасць сучаснай высокапрадукцыйнай тэхнікай і надзейная падрыхтоўка яе да выхаду ў поле. Сяўба зерневых і зернебабовых культур вядзецца трактарам “Джон-Дзір” у счэпцы з васьмімятровай сеялкай  “Pronto 8DC”. Сучасны пасяўны агрэгат дае магчымасць працаваць на хуткасці 20 кіламетраў у гадзіну, абсалютна не зніжаючы якасці работы. 

– Тэхніка працуе як швейцарскі гадзіннік, – жартам і ўсур’ёз гаворыць механізатар Аляксандр Смаглей. – Камп’ютарызаваная сістэма паведамляе не толькі аб колькасці засеяных гектараў, але і аб малейшым збоі ў рабоце. 

Закладывается новый каравай

Не сакрэт, што высокі ўраджай у многім залежыць ад належнага выканання ўсіх тэхналагічных патрабаванняў да сяўбы і высокай культуры земляробства. Таму якасць правядзення сельгасработ – галоўны крытэрый ацэнкі працы хлебаробаў. Прадугледжана і стымулюючая аплата працы. Непасрэдна ў поле падвозяцца гарачыя абеды.  

Механізатары Іван Лойка і Пётр Смаглей займаюцца ўнясеннем мінеральных ўгнаенніяў – штодзённая выпрацоўка складае 70 – 80 гектараў.  Каля тысячы гектараў глебы падрыхтавалі ўжо пад сяўбу яравых механізатары Аляксандр Малец, Станіслаў Шышлоўскі, Генадзій Мамуль, Алег Цярэнцьеў, Анатолій Шыла, Дзмітрый Паўловіч.

Штодзённа два механізаваныя звёны ўносяць па 800 –900 тон кампостаў. Іх пагрузку забяспечваюць Мікалай Каўчун і Віктар Каўчун. На трактарах з гноераскідальнікамі працуюць Міхаіл Жак, Аляксандр Садчанка, Сяргей Варабей, Уладзімір Мармыш. 

Перавыконваюць нормы выпрацоўкі на ворыве глебы  Сяргей Грэцкі і Мікалай Каўчун, на дыскаванні –  Валерый Камужыцкі  і Алег Ягораў.

Значнай праблемай у надзейнай рабоце сучасных пасяўных агрэгатаў застаецца каменне. Таму штодзённа на іх уборцы задзейнічана 6 каменепадборшчыкаў. 

У бліжэйшы час у сельгаскааператыве плануюць павялічыць пагалоўе дойнага статка. Пагэтаму загадзя пачалі клапо-ціцца пра трывалую кармавую базу – падсяваюць канюшыну і люцэрну, якія пойдуць на нарыхтоўку сенажу. Ужо не адзін год выконвае гэту важную работу механізатар Анатолій Эльяшэвіч. 

Закладывается новый каравай

Актыўна праводзіцца ў “Сынкавічах” прыкачванне мнагалетніх траў першага году спецыяльнымі воданаліўнымі каткамі. Гэтай работай займаюцца Юрый Рагозік, Аляксандр Каўчун і Генадзій Камужыцкі.

 Па стане  на 18  сакавіка  ў  гаспадарцы пасеяна 45 га ранніх яравых зерневых культур, падкормлена 40 га азімых яравых  і падсеяна 60 мнагалетніх траў.      

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.