Заключительный этап работ
Поспех любой справы залежыць, перш за ўсё, ад спецыялістаў. Так лічыць галоўны аграном СВК “Сынкавічы” Аляксандр Парфенчык. Прычым не толькі ад адукаваных спецыялістаў вышэйшага і сярэдняга звяна, але і ад звычайных рабочых.
Такіх, напрыклад, як механізатары Аляксандр Смаглей, Сяргей Грэцкі і Міхаіл Жак, якія зусім нядаўна на замацаваных за імі энерганасычаных трактарах з пасяўнымі агрэгатамі займаліся сяўбой азімых. Цяпер жа пачышчаныя і пафарбаваныя агрэгаты пастаўлены на захоўванне, а да трактараў прычэплены абаротныя плугі. Механізатары працуюць на ўздыме зябліва пад сяўбу яравых культур. І робяць гэта паспяхова. З плана 2536 га ўзарана 1871 га, ці 74 % плошчаў, пры раённым паказчыку 43 %.
– Пры ўздыме зябліва, – адзначае Аляксандр Парфенчык, – асаблівую ўвагу ўдзяляем якасці работ. А таксама сочым за тым, каб усе ўчасткі былі ўзараны. Выкарыстанне глебы ў нас на асаблівым кантролі.
Валерый ВОЙНА.