Залатыя літары славы

1464 На свяце ўшаноўвалі перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці – пераможцаў спаборніцтва сярод камбайнераў, машыністаў зернесушыльных комплексаў, вадзіцеляў на адвозцы зерня, лепшых жывёлаводаў, корманарыхтоўшчыкаў, кіраўнікоў фермерскіх гаспадарак. У адрас пераможцаў спаборніцтва было сказана нямала цёплых слоў, яны ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і граматамі, а іх рэкордныя дасягненні залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю хлебаробскай славы. 1460 У ліку лепшых прадстаўнікоў аграрнай галіны Гродзеншчыны пачэснае месца на свяце заняў Зэльвенскі раён. Гасцінна сустракаў удзельнікаў “Дажынак-2014” старажытны Слонім. У пачатку свята зэльвенцы разам з іншымі дэлегацыямі зрабілі цікавую экскурсію ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, з цікавасцю наведалі тэматычныя падворкі раёнаў вобласці, выставы-продажы вырабаў народных майстроў і рамеснікаў, прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці архітэктурнай кампазіцыі “Герб горада Слонім”. Ушанаванне перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці праходзіла ў вялікай канцэртнай зале Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку. Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў з гонарам падкрэсліў, што аграрная галіна традыцыйна займае лідзіруючыя пазіцыі ў рэспубліцы. Намалочана амаль 1,7 мільёна тон зерня пры ўраджайнасці 49 цэнтнераў з гектара. Нядрэнныя і фінансавыя паказчыкі: выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 9,2 трыльёна рублёў (плюс 20 працэнтаў да ўзроўню 2013 года), рэнтабельнасць прадаж – 10 працэнтаў. Атрымана 823 мільярды рублёў чыстага прыбытку. 1465 Старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, а таксама віцэ-прэм’ер Беларусі Міхаіл Русы, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігар Брыла, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, кіраўнікі і прадстаўнікі абласных структур і грамадскіх аб’яднанняў уручылі лепшым аграрыям вобласці заслужаныя ўзнагароды. 1464 Варта адзначыць, што неаднаразова на сцэну для ўзнагароджвання запрашаліся і зэльвенцы – старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс, старшыня СВК “Сынкавічы” Дзмітрый Дзешко, брыгадзір вытворчай брыгады Пётр Піута і аператар зернесушыльнага комплексу гэтай гаспадаркі Барыслаў Барынбаеў, кіраўнік аддзялення №2 філіяла “Князева” Генадзій Яскевіч, механізатары сельгаскааператываў “Караліно” Уладзімір Кіцун і “Бародзічы” Анатолій Вік-торка, аператар па адкорме свіней аддзялення “Самаравічы” Віктар Агееў, кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Верас” Міхаіл Макей. 1462 Шчырыя словы ўдзячнасці за важкі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці на свяце былі адрасаваны ветэранам АПК, у іх ліку – былому галоўнаму інжынеру СВК “Бародзічы” Віктару Макараву. Цікавай канцэртнай праграмай лепшых хлебаробаў, жывёлаводаў і ўсіх працаўнікоў вёскі віншавалі вядомыя артысты беларускай эстрады і творчыя калектывы вобласці. 1461 1467 1466 Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.