Запрашае “Ганненскі падворак”

Запрашае  “Ганненскі падворак”

Важнай падзеяй у час Ганненскага кірмашу для зэльвенскіх кааператараў і жыхароў райцэнтра стала адкрыццё пасля рэканструкцыі кафэ па вуліцы      17 Верасня. Замест ранейшай назвы “Маладзёжнае” яно атрымала новую –“Ганненскі падворак”. 

Першымі наведвальнікамі гэтай кропкі грамадскага харчавання сталі знакамітыя госці свята. Яны высока ацанілі новае кафэ. Незвычайны інтэр’ер абедзеннай залы, мэбля, зробленая ў стылі старажытнай карчмы – усё нагадвае аб тагачасным кірмашы ХVIII стагоддзя. Аб вядомай гістарычнай падзеі сведчыць і прыгожае насценнае дэкаратыўнае пано. Пры ўваходзе ў залу ўстаноўлена арыгінальная драўляная скульптура, якая служыць упрыгожаннем, але можа быць выкарыстана наведвальнікамі і ў якасці стала. Толькі вялікі ЖК-тэлевізар, электрапрыборы і навейшае гандлёвае абсталяванне вяртаюць нас у сучаснасць.

Раней у кафэ не было сваёй кухні. Таму наведвальнікам у асноўным прапаноўваліся халодныя закускі, якія пастаўляліся сюды з рэстарана. Цяпер гэ-та праблема знята. Пасля рэканструкцыі з’явілася кухня з сучасным тэхналагічным абсталяваннем, якое дазваляе хутка рыхтаваць стравы і захоўвае смакавыя якасці прадуктаў.

 Каб задаволіць попыт кліентаў, рэгулярна стараюцца абнаўляць меню. Цяпер тут прапануюць папулярныя сярод беларусаў дранікі, бабку і іншыя стравы нацыянальнай кухні. 

– На рэканструкцыю кафэ было выдаткавана больш за 500 мільёнаў рублёў, – ад-значае дырэктар Зэльвенскага філіяла аблспажыўтаварыства Таіса Жэлкоўская. – Стараліся зрабіць усё магчымае, каб “Ганненскі падворак” стаў любімым месцам зэльвенцаў і гасцей, а наведвальнікі пакідалі яго з добрым настроем. Змяніўся не толькі знешні інтэр’ер, але і якасць паслуг. Думаю, хутка жыхары пасёлка гэта ацэняць.  

 Зала кафэ разлічана на 41 пасадачнае месца. Тут прымаюць заказы на правядзенне розных урачыстасцей: вяселля, юбілею, дня нараджэння… Пакуль што “Ганненскі падворак” працуе да 24.00. Хутка будуць устаноўлены прыборы відэаназірання. Гэта дасць магчымасць графік работы  прадоўжыць да больш позняга часу. 

Абслугоўваючы персанал – па два повары і бармены – усе людзі маладога ўзросту (нядаўна закончылі спецыяльныя навучальныя ўстановы), кухонны работнік і прыбіральшчыца. 

Уражаннямі ад наведвання “Ганненскага падворка” мы папрасілі падзяліцца госцю пасёлка Святлану:

– Вельмі прыемная атмасфера, прыветлівы абслугоўваючы персанал – адчуваеш, што кожнаму кліенту тут рады. У чарговы раз, калі буду ў Зэльве, не праміну магчымасці, каб зноў прыйсці сюды з сябрамі. 


Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.