Запрашаем на бліны! Масленіца ў Зэльве – ужо праз некалькі гадзін
Гулянні прайдуць на цэнтральнай плошчы пасёлка. Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у конкурсах:

- на самы вялікі, самы маленькі і самы тоўсты блін;
- на самую прыгожую ляльку-Масленіцу, зробленую сваімі рукамі з падручных матэрыялаў;
- на самы прыгожы элемент адзення ў святочным стылі.
Свята будзе прадстаўлена і шчодрымі падворкамі, вясёлымі песнямі і карагодамі.
Кожны жадаючы зможа паспрабаваць салодкія бліны, патанцаваць на стары лад, паслухаць песні ў выкананні артыстаў раёна, паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах.
Чакаем усіх у суботу, 6 сакавіка, у 14:00 на цэнтральнай плошчы Зэльвы.
Служба інфармацыі газеты «Праца»
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены