Здоровые развлечения

Здоровые развлечения

У Сусветны дзень снегу, які адзначаўся на Зэльвеншчыне ў мінулыя выхадныя, надвор’е выдалася як на заказ. Напярэдадні выпаў невялікі снег і падмарозіла. У такіх спрыяльных умовах і прайшлі ў райцэнтры спаборніцтвы па зімовых відах спорту, на якіх пабываў  карэспандэнт “Працы”.

 

Вясёлыя старты

Здоровые развлечения

На пляцоўцы каля раённага Дома культуры спаборнічалі вучні пачатковых класаў. Юных аматараў зімовых забаў не палохаў мароз, настрой ва ўсіх быў прыўзняты. Кожнаму хацелася прыняць удзел у конкурсах і гульнях, перамагчы і атрымаць прыз.

Асабліва захапляльнымі былі дзіцячыя гонкі на санках. Гледзячы на падлеткаў, у спаборніцтвы ўключыліся і дарослыя – настаўнікі і бацькі. Яны ўдзельнічалі ў лыжных гонках, конкурсе “Снежны снайпер”, эстафеце і інш. Пераможцы конкурсаў атрымалі падарункі ад арганізатараў спартыўнага свята – работнікаў фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага цэнтра.

На гэтай жа пляцоўцы, дзе ўсе жадаючыя частаваліся гарачым чаем, некалькі вясёлых конкурсаў правялі спецыялісты цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Работнікі РДК сваімі выступленнямі стварылі і без таго цудоўны настрой.

 

Мнагаборства “Здароўе”

Здоровые развлечения

У спартыўнай зале СШ №2 і паркавай зоне праходзіла зімовае мнагаборства сярод школьнікаў. Каманды, у склад якіх уваходзілі як хлопчыкі, так і дзяўчынкі, спаборнічалі ў некалькіх відах спорту – стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, скачках у даўжыню з месца, падцягванні, бегу на лыжах і інш. (Больш падрабязна аб гэтых спаборніцтвах мы раскажам у наступным нумары газеты.)

–             Такія спартыўныя святы сталі традыцыйнымі, – адзначае дырэктар фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага цэнтра Іван Мацюк. – Кожны год усё больш і больш людзей далучаецца да здаровага ладу жыцця. Гэта сапраўды здорава! Заняткі спортам ідуць толькі на карысць – загартоўваюць характар, даюць зарад бадзёрасці.

Зімовыя мерапрыемствы не пакінулі нікога раўнадушным: у гэты раз не было прайграўшых, бо кожны прысвяціў яшчэ адзін дзень свайму здароўю.

 

Міні-футбол

Здоровые развлечения

На футбольным полі каля гімназіі №1 разгарнуліся футбольныя баталіі паміж юнымі спартсменамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Пакрытая снегам пляцоўка стварала для хлопцаў пэўныя цяжкасці. Тым не менш,  матч быў дынамічным: то адна, то другая каманда забівала мячы ў вароты сапернікаў. 

Здоровые развлеченияЗдоровые развлеченияЗдоровые развлеченияЗдоровые развлеченияЗдоровые развлечения

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.