Зельва и Даугавпилс будут сотрудничать в области культуры
У дзень свята Ганненскі кірмаш адбылося афіцыйнае падпісанне Пагаднення паміж Цэнтрам беларускай культуры г. Даўгаўпілс (Латвія) і аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Зэльвенскага райвыканкама. Пагадненне заключана ў рамках Праграмы развіцця этнаканфесійнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2016 – 2020 гады і праду-гледжвае творчыя зносіны, а таксама цеснае ўзаемадзеянне ў розных накірунках.
Кіраўнік Цэнтра Жанна Раманоўская і начальнік аддзела Галіна Раманчук паставілі свае подпісы ў дакуменце, які рэгламентуе ўзаемнае супрацоўніцтва ў галіне культуры. У першую чаргу Пагадненне накіравана на ўмацаванне пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь за мяжой, усемагчымае садзеянне ўстанаўленню, падтрыманню і развіццю міжнародных, гуманітарных, культурных і інфармацыйных сувязяў. Дарэчы, пачатак рэалізацыі Пагаднення быў пакладзены на Ганненскім кірмашы: прадстаўнікі беларускай дыяспары з латвійскага горада Даўгаўпілса – народны калектыў “Пралескі” – выступілі з канцэртнай праграмай.
Зэльвенскія творчыя калектывы, у сваю чаргу, атрымалі запрашэнне ў Латвію: культурны візіт плануецца ўвосень. Як паведаміла Жанна Раманоўская, у гэтую пару года ў Даўгаўпілсе праходзіць Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш”. Дзякуючы неабыякавым да беларускай культуры людзям, з года ў год фестываль набывае ўсё большую папулярнасць, пашырае свае межы. Ёсць шмат падобнага паміж зэльвенскім і даўгаўпілскім кірмашамі: навукова-практычныя канферэнцыі, рамесныя выставы, майстар-класы па народных рамёствах, фальклорныя тэатралізаваныя прадстаўленні і г.д. Прапаганда вопыту правядзення такога роду мера-прыемстваў з’яўляецца адной з частак Пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы культуры.
Клаўдзія КРЭЧКА.