Зельва — строительная площадка

Зельва - строительная площадка

Пытанням добраўпарадкавання гарадскога пасёлка, а таксама сель-скіх населеных пунктаў з боку кіраўніцтва раёна ўдзяляецца даволі вялікая ўвага. Варта адзначыць, што ніводная нарада пры старшыні райвыканкама не абыходзіцца без абмеркавання гэтай актуальнай праблемы. І, як вынік, Зэльва з кожным годам мяняе сваё аблічча.

Снежаньскае надвор’е спрыяе правядзенню земляных работ. У раёне скарысталіся такой магчымасцю і вырашылі правесці добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый каля шматпавярховых жылых да-моў па вуліцы Чапаева і Шапавалава. Безумоўна, будаўнічая пляцоўка, у якую зараз ператварыліся гэтыя тэрыторыі, ствараюць пэўныя зручнасці для пражываючых тут людзей. Але ўсе з разуменнем адносяцца да часовых нязручнасцей.

Зельва - строительная площадка

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Уладзімір Нагорны, якога мы засталі на пляцоўцы, тлумачыць:

– Добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый па вуліцах Чапаева і Шапавалава праводзіцца згодна з планам. Спачатку быў праведзены капітальны рамонт вуліцы Чапаева з пашырэннем стаянкі для аўтамабіляў. Затым на прылягаючай тэрыторыі  замянілі  цеплавыя сеткі і  трубы для падачы спажыўцам гарачай  вады, кабельныя лініі электраперадач, зараз вядзецца ўкладка водаправода. Ачысцілі тэрыторыю ад старых дрэў і хмызнякоў.

Тут будуць абуладкаваны чатыры гульнявыя дзіцячыя пляцоўкі, столькі ж стаянак для аўтамабіляў, пад’езды, пракладзены тратуарныя дарожкі да жылых дамоў і дзіцячага сада,  разбіты газоны і пасаджаны маладыя дрэўцы. 

Зельва - строительная площадка

Работы па добра-ўпарадкаванні вядуць вытворчыя падраз-дзяленні Ваўкавыскага рамонтна-будаўнічага прадпрыемства №1. У час наведвання намі аб’екта справы ішлі поўным ходам. Рабочыя ўстанаўлівалі газонныя і дарожныя барты, выкладвалі пліткай тратуарныя сцежкі, займаліся выраўноўваннем пляцовак для будучых аўтастаянак. На падрыхтаваных плошчах вялася ўкладка першага слою асфальтабетону.

Як адзначыў прараб Сяргей Апановіч, на аб’екце кожны дзень працуе каля 30 чалавек і 4–5 адзінак тэхнікі. Ужо выканана работ на 1,5 мільярда рублёў пры поўным кошце 4 мільярды. 

На другім участку тэрыторыі зэльвенскія меліяратары пад кіраўніцтвам майстра Васілія Марчука ўкладвалі водаправодныя трубы.

Вясной усе работы плануецца закончыць. Абуладкаваны яшчэ адзін жылы масіў будзе ствараць добры настрой усім, хто тут жыве, а таксама наведваецца ў госці.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.