Зэльвенцы адзначылі самае таямнічае свята – Купалле
У ноч з 6 на 7 ліпеня зэльвенцы адзначылі самае таямнічае свята – Купалле.

У гэты летні вечар на беразе вадасховішча сабраліся жыхары з усіх куточкаў Зэльвеншчыны і госці з суседніх раёнаў. Песні, танцы, конкурсы, цікавыя гульні – заняцце па душы знайшлі сабе як дарослыя, так і дзеці.

Наблізіцца да народных вытокаў, нагадаць аб міфічных уяўленнях беларусаў жыхарам і гасцям дапамагла цікавая тэатралізаваная пастаноўка, падрыхтаваная супрацоўнікамі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.













Дарэчы, свята ў гэтым годзе прыпала на працоўны дзень, але гэта не перашкодзіла зэльвенцам пасля работы прыемна правесці вечар серады.



Гучалі купальныя песні, сярод іх – знакамітыя “Купалінка” і “Ой, рана, на Йвана”. Тэатралізаваная праграма з траўніцай і купалінкамі сабрала каля галоўнай сцэны нямала гледачоў. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і конкурсах, танцавалі і спявалі, варажылі.

Па традыцыі ўдзельнікам свята прапанавалі знайсці папараць-кветку. Той, хто яе адшукае, будзе мець шчасце, долю і дабрабыт.

Некаторыя элементы старадаўняга абраду захаваліся па сённяшні дзень. Праз вогнішча, канешне, сёння ўжо не скачуць, але запальваюць яго, як і раней, плятуць купальскія вянкі, варожаць.



Купалле ў Зэльве заўсёды ўражвае ўдзельнікаў і гасцей гандлёвымі радамі, дзе можна знайсці ўсё, што душы патрэбна.

Спадзяемся, летні настрой нашых Купалінак зачапіў кожнага і вы з асалодай правялі гэты чароўны, як гаворыць традыцыя, вечар.
Кацярына САЎКО
Марыя-Малгажата ЛУДЗІЧ
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены