Зэльвенцы прынялі ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасцi
У Гродзенскiм абласным Палацы творчасцi дзяцей i моладзi прайшоу гала-канцэрт пераможцау абласнога этапу ХII Рэспублiканскага фестывалю мастацкай творчасцi «Вясёлкавы карагод». У творчым марафоне прынялi удзел выхаванцы дзецячых дамоу, iнтэрнатных i спецыяльных устаноу вобласцi, у тым лiку прадстаунiки нашай адукацыi.

На занальным аглядзе ў сакавіку бягучага года ў г. Ваўкавыску дэманстраваліся нумары мастацкай самадзейнасці і работы выяўленчай і дэкаратыўнапрыкладной творчасці.
Журы ацэньвала выканальніцкае майстэрства і сцэнічную культуру ўдзельнікаў, мастацкі ўзро- вень творчых работ, афармленне і суправаджэнне выступленняў, арыгінальнасць рэжысуры канцэртных нумароў, рознабаковасць жанраў, выразнасць увасаблення нацыя- нальнага каларыту.
Выступленне Яны Гірко з песняй “Гномы” і верш Яўгена Касперчыка былі адзначаны як самыя лепшыя з пяці нумароў, прадстаўленых выхаванцамі санаторнай школы.
Напрыканцы красавіка пераможцы занальнага агляду – вучні нашай установы – дастойна выступілі на сцэне абласнога Палаца дзяцей і моладзі. Гэтаму спрыяла крапатлівая работа музычнага кіраўніка Івана Струга па раз- віцці вакальных навыкаў дзяўчынкі, яе сцэнічнай культуры.
Арыгінальнасць фонавай застаўкі да верша “Нас з братам адправілі ў вёску да дзеда” дапоўніла яскравае выступленне чытальніка, што і адзначыла рэспубліканскае журы. Дыплом І ступені ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ў намінацыі “Сольны спеў” і Дыплом І ступені ў намінацыі “Чытальнікі”, якія атрымалі нашы выканаўцы, паказваюць, што навучанне дзяцей ва ўстанове дае ім магчымасць не толькі аздаравіцца, але і заявіць пра сябе і свае здольнасці. Напрыклад, Яўгеній Касперчык прадставіць Гродзенскую вобласць на фінальным канцэрце ў Мінску. І гэта цудоўна!
Выхавальнік санаторнай школы-інтэрната Людміла АЗЕРСКАЯ
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены