Зэльвенскія каталікі малілі святога Блажэя аб здароўі
У пачатку лютага вернікі каталіцкага веравызнання звяртаюцца да святых з асабістымі просьбамі аб апецы і падтрымцы, а таксама аб абароне ад хвароб. Біскупа і мучаніка Блажэя моляць быць заступнікам перад Богам, калі скардзяцца на захворванні горла.

У касцёле Святой Тройцы г.п. Зэльва 3 лютага святар падчас імшы ўзгадаў аб жыцці святога Блажэя, аб яго мучаніцкай смерці:
– Святы Блажэй паходзіў з Арменіі, быў лекарам па прафесіі, па прызванні – біскупам Себастыі. Рымскія імператары лічылі яго непрыяцелем і пераследавалі яго. А пасля арышту цяжка мучалі. Нягледзячы на фізічныя выпрабаванні, біскуп не здрадзіў сваёй веры. За што быў смяртэльна пакараны. За гэта Пан Бог даў яму дар аздараўлення. Згодна падання, лічыцца, што ён дапамагае пры хваробах горла, калі прападае голас, ад гэтага і радасць жыцця.


Ксёндз Яцэк Маркель прапанаў усім прысутным у святыні супольна памаліцца да святога, падзякаваць яго за ласку і дапамогу. А пасля благаславіў парафіян, прыкладваючы кожнаму да шыі свечкі блажэйкі.




Парафіянка Часлава штогод у такі дзень прысутнічае ў касцёле, каб памаліцца да святога і папрасіць аб дары здароўя:
– Праз заступніцтва святога Блажэя мы сёння просім Пана Бога – крыніцы жыцця – аб здароўі, асабліва горла. Каб мы былі ўдзячны за дары. Голас, мова нам, перш-наперш, патрэбны для таго, каб праслаўляць Езуса, каб мець добрыя зносіны адзін з адным. Жадаю, каб святы Блажэй быў апекуном кожнага веруючага чалавека.
Людміла ПОПКА
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены