Зэльвенскія каталікі святкуюць Звеставанне і разважаюць над сваім духоўным жыцці
Урачыстасць Звеставання, якая сёлета адзначаецца 25 сакавіка, у зэльвенскім касцёле Святой Тройцы распачалася з прыгожых спеваў, у якіх праслаўляліся анёл Габрыэль і Панна Марыя.

Падчас святой імшы, звяртаючыся да вернікаў, ксёндз Яцэк Маркель зазначыў, што ў перыяд Вялікага посту Касцёл запрашае каталікоў радавацца важнейшай падзеі – Звеставанню Пана. Згодна Евангеллю, анёл Габрыэль паўтарае Марыі словы прарока Ісаі, якімі той прадказаў нараджэнне Месіі ад Панны: “Вось Дзева зачне ва ўлоне і народзіць Сына, і дасць Яму імя Езус, што значыць Бог з намі”. На пытанне Марыі: “Як станецца так, калі я не ведаю мужа свайго?”, анёл адказаў : “Дух святы сыйдзе на цябе і моц Найвышэйшага ахіне цябе. Таму і народжанае стане Сынам Божым”. І стала Марыя Маці Божага Сына праз дзеянне Святога Духа.
У гэты дзень парафіяне прызналіся ў веры, не стаўшы на калені, а скланіўшы нізка галовы перад абразамі і крыжам. Такія перемены былі звязаны з эпідсітуацыяй, каб мінімізіраваць кантакт чалавека з чалавекам, захаваць сацыяльную дыстанцыю і пазбавіць людзей лішніх рухаў.



Па даўняй традыцыі ў дзень святкавання Звеставання вернікі дзякуюць Стварыцеля за дар жыцця, а таксама распачынаюць акцыю Духоўнага ўсынаўлення. З гэтай нагоды ксёндз Яцэк благаславіў жадаючых, якія ўзялі на сябе абавязак маліцца 9 месяцаў за дзіця, якому пагражае небяспека забойства (аборт), а таксама за яго бацькоў, каб яны не пабаяліся адказнасці і рашыліся ў любові даць жыццё маленькаму чалавеку. Да спецыяльнай малітвы і адгаворвання штодзённа адной таямніцы Ружанца неабходна дабавіць добрыя ўчынкі і справы.

Запрашаючы да рэкалекцыйных навук, пробашч дзярэчынскага касцёла Аляксандр Рудзевіч падкрэсліў, што гэта менавіта той час, які дазваляе вернікам паверыць у Пана Бога і «адчыніць» дзверы сваіх сэрцаў насустрач Яму:
— Мы часам вельмі ўпэўнены ў тым, што ўсё ў нас добра, робім усё так, як і другія. Але прыходзіць такі час, а гэта час рэкалекцыйных разважанняў, практык, калі неабходна паглядзець на сябе трохі па іншаму, збоку. Ці правільным мы шляхам крочым? Ці тым шляхам, які вызначыў нам Езус? Ці ў мітусні будзённых спраў не адыйшлі мы ад Яго? Ці прыслухоўваемся мы да Слова Божага? Ці, наадварот, нас цалкам паглынуў негатыў? Справа духоўнага адраджэння – гэта справа кожнага чалавека. І адзін за другога не выканае гэтага. Кожны будзе сам за сябе адказваць перад Богам – за свае словы, справы, учынкі.
–Няхай кожны веруючы чалавек пачуе той момант, калі Бог «пастукае» ў дзверы яго сэрца. Давайце знойдзем, часам згубленыя, ключы ад сваіх сэрцаў, і адчынім дзверы насустрач Збайцу. Давайце паверым у Божую сілу, у сілу Яго слова, у святы Сакрамэнт, – пажадаў пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Людміла ПОПКА
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены