Зэльвенскія вакалісткі заваявалі прызавыя месцы на абласным конкурсе «Ляці, наша песня!»
У Гродна адбыўся І абласны адкрыты конкурс народнага вакальна-харавога жанру «Ляці, наша песня!». Зэльвенцы сталі лаўрэатамі II і III ступеняў у намінацыях «Салісты-вакалісты».

Конкурс праводзіўся па 4 намінацыях: «Харавы калектыў» (ад 13-ці і больш удзельнікаў), «Фальклорны ансамбль» (ад 3-х да 12-ці ўдзельнікаў), «Салісты-вакалісты» , «Дуэты».
Зэльвенчанкі Дамініка Верстак і Кацярына Лагута прадставілі свае вакальныя нумары ў намінацыі «Салісты-вакалісты», і атрымалі дыпломы кожны ў сваёй узроставай групе. Так, Кацярына стала лаўрэатам II ступені, а Дамініка ўзнагароджана дыпломам III ступені.
Віншуем зямлячак!
Комментарии отключены