Жарко и в столовой

У гэтыя дні на кухні сталовай СВК “Галынка”, якая размешчана ў в.Дзярэчын, кіпіць не менш напружаная работа, чым у полі. Задача загадчыцы сталовай Алены Алешка і повара Алены Літвінчык – штодзённа накарміць больш за 120 работнікаў. Не толькі хутка, але і смачна. Перш за ўсё неабходна падсілкаваць камбайнераў, іх памочнікаў, вадзіцеляў,  занятых на адвозцы зерня. 

На раздачы – Вера Буцько, Алена Міхалік, Кацярына Дзягель – вядуць апошнія прыгатаванні перад выездам: бяруць студзёную ваду, мыла, ручнік. Жанчынам трэба спяшацца – неабходна аб’ехаць усе месцы, дзе працуюць механізатары. З адзінаццаці гадзін трыццаці хвілін да палавіны трэцяй трэба накарміць усіх. Затым вярнуцца ў сталовую, вымыць посуд, забраць падвячорак – і зноў у дарогу. У час жніва на дастаўцы абедаў у гаспадарцы задзейнічаны тры машыны. Усе яны абуладкаваны герметычнымі скрынямі, у якія ставяцца тэрмасы з ежай і сталовымі прыборамі. На момант нашага прыезду ў “Галынку” на абед была свежая капуста, пюрэ з бульбы і катлета, памідоры, кампот. Талеркі напаўняюцца да краёў. Меню штодзённа стараюцца разнастаіць. 

– Кожны дзень разам з абедам камбайнеры, іх памочнікі і вадзіцелі атрымліваюць інфармацыю аб колькасці ўбранай тэрыторыі, намалоце, налічанай заработнай плаце і прэміі за мінулы дзень і з нарастаннем, – расказвае намеснік старшыні сельгаскааператыва па ідэалагічнай рабоце Таісія Калбаска. – Таксама штодзённа падводзяцца вынікі працоўнага спабор-ніцтва: вызначаецца першае, другое і трэцяе месцы сярод камбайнераў і вадзіцеляў. Лісток з прозвішчамі пераможцаў вывешваецца на інфармацыйным стэндзе ў будынку праўлення гаспадаркі. Па даных на 30 ліпеня сярод камбайнавых экіпажаў лідзіруюць Віктар Марчук і яго брат-памочнік Іван Марчук. На камбайне КЗС-10К яны намалацілі 297 тон збожжа ва ўмоўнай і 278 – у фізічнай вазе. Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня, першае месца ўтрымлівае Віталій Малец. Яго вынік – 195 тон ва ўмоўнай і 465 тон у фізічнай вазе. Дарэчы, Віталій Мікалаевіч пераможныя пазіцыі трымае ўжо не адзін год. Пры выкананні ўсіх умоў спаборніцтва, распрацаванага на перыяд уборкі, а гэта – штодзённы намалот найбольшай колькасці зерня, высокая якасць, захоўванне дысцыпліны працы і тэхнікі бяспекі, кіраўніцтва кааператыва ўручае прэміі. Напрыклад, за дзень камбайнер можа атрымаць ад 50000 да 100000 рублёў, у адпаведнасці з занятым месцам, вадзіцель – 60000 рублёў. Механізатары, якія за-дзейнічаны на ўборцы, атрымаюць і зерне па льготнай цане ў колькасці, названай у дагаворы, прынятым на агульным сходзе. Таксама на час уборкі камбайнерам выдадзены па тры талоны якасці. За дапушчэнне страт зерня, парушэнне тэхналогіі ўборкі, працоўнай дысцыпліны і тэхнікі бяспекі яны пазбаўляюцца натуральнай аплаты.

Для плённай працы створаны ўсе ўмовы: перад уборкай выдадзена спецадзенне, ёсць медыцынскія аптэчкі, магчымасць пасля поля змыць з сябе пыл у новых, адрамантаваных сёлета, душавых. На палях пастаянна ажыццяўляецца пажарнае суправаджэнне тэхнікай гаспадаркі. Часова размешчаны ў в. Галынка пост Дзяржаўтаінспекцыі вядзе нагляд за рухам уборачнай тэхнікі па вясковых дарогах, а таксама сочыць за якаснай перавозкай зерня.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.