Животноводство — на контроле

Животноводство - на контроле

На раённым семінары-нарадзе былі падведзены вынікі работы жывёлагадоўлі за 2013 год, пра-аналізаваны ход зімоўкі жывёлы, разгледжаны іншыя надзённыя пытанні жыццядзейнасці сельгаспрадпрыемстваў. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і ветурачы гаспадарак, а таксама спецыялісты райсельгасхарчу. Узначаліў нараду першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Грэцкі. Падчас практычнай часткі спецыялісты аграрнага сектара ўдзялілі асноўную ўвагу таму, як будзе развівацца галіна ў будучым.

Базавай гаспадаркай для правядзення семінара быў вызначаны СВК “Сынкавічы”. Аб’ектамі для наведвання сталі малочнатаварная ферма “Раўтовічы”, комплексы “Ярнева”, “Елка” і міні-камбікормавы завод (на здымках).  Жывёлаводы ферм прадэманстравалі ўдзельнікам нарады ўвесь спектр тэхналагічных працэсаў.

Трэба адзначыць, што “Сынкавічы” – узорная гаспадарка. Тут у галіне жывёлагадоўлі напрацаваны перадавы вопыт: паспяхова ўкараняюцца сучасныя тэхналогіі, па многіх паказчыках у вытворчасці малака і мяса гаспадарка ў ліку лепшых у раёне.  Ды і якасць вытворчай прадукцыі на належным узроўні. Таму зааветэрынарным спецыяліс-там было чаму павучыцца. Так, напрыклад, на кожнай ферме падтрымліваецца належны парадак, для жывёлы складаецца свой рацыён, хворыя каровы своечасова выяўляюцца і знаходзяцца пад асаблівым кантролем ветэрынараў.

Животноводство - на контроле

Дарэчы, па выніках мінулага года жывёлагадоўчы комплекс па адкорме  буйной рагатай жывёлы “Ярнева” ўваходзіць у дзясятку лепшых у рэспубліцы. Цяпер тут утрымліваецца 3588 галоў буйной рагатай жывёлы. З дня ў дзень ён стабільна атрымлівае прыбаўку. Асаблівую зацікаўленасць выклікаў новы цялятнік, у чатырох секцыях якога хутка 240 маленькіх цялят справяць наваселле. 

На комплексе “Елка”
ўдзельнікі семінара пазнаёмі-ліся з тэхналогіяй кармлення і ўтрымання дойнага статка і цялушак узнаўлення, стварэння груп навацельных кароў, арганізацыі правядзення планавай вакцынацыі і іншымі вы-творчымі пытаннямі. Каровы тут падзелены па секцыях па ўзроўні прадукцыйнасці. За станам дойнага статка вядзецца камп’ютарны кантроль.  Усё гэта дае свае вынікі: малако на перапрацоўку тут здаюць толькі гатункам “экстра”.

Наведаны аб’ект прыемна ўразіў бытавымі ўмовамі, створанымі для працаўнікоў, – утульна, цёпла, прыгожа. 

Як адзначыў старшыня сельгаскааператыва Дзмітрый Дзешко, жывёлаводы гаспадаркі паспяхова завяршылі 2013 год. Валавая вытворчасць малака склала  95450 т, або 123% да ўзроўню папярэдняга года. Ад кожнай каровы надоена па 5457 кг малака, што на 544 кг больш, чым за адпаведны перыяд 2012 года. У раёне па гэтым паказчыку гаспадарка  лі-дзіруе. Валавыя  прывагі  буйной рагатай жывёлы склалі 2111,3 т, што амаль на 5 т больш, чым у адпаведным перыядзе 2012 года. Сярэднясутачныя прывагі склалі 806 г,  прыбаўка – плюс 23 г.

Апошнім пунктам  наведвання  стаў  міні-камбікормавы завод, уведзены ў эксплуатацыю ў канцы мінулага года. Тут згодна з неабходнай рэцэптурай вырабляюцца розныя камбікармы для пагалоўя гаспадаркі – гэта значна танней, чым іх купляць.

Тэарэтычная частка семінара праходзіла ў мясцовым Доме культуры. Начальнік цэнтра селекцыі і генетыкі  Аляксандр Крэчка далажыў аб выніках работы сельгас-прадпрыемстваў па ўзнаўленні статка. Аб дзейнасці ветэрынарнай службы па пра-філактыцы і лячэнні захворванняў, павышэнні захаванасці жывёлы гаварыў галоўны ўрач райветстанцыі Анатолій Бурак. Яны акрэслілі не толькі станоўчыя моманты ў рабоце, але назвалі і тыя недахопы, над якімі трэба працаваць, каб дабіцца больш важкіх вынікаў.

У некаторых гаспадарках раёна не выкананы прагнозныя паказчыкі па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, сустракаюцца праблемы з вырошчваннем маладняку, утрыманнем жывёлы, тэхналогіяй кармлення і захаванасцю кармоў. Тлумачэнні па пералічаных недахопах давалі кі-раўнікі і галоўныя спецыя-лісты СГФ “Дабраселецкі”, СВК “Міжэрычы” і “Караліно”.

Животноводство - на контроле

–             Дробязей у галіне жывёлагадоўлі няма, – адзначыў, падводзячы вынікі нарады, начальнік райсельгасхарчу Яўгеній Грэцкі. – Кожны – даярка, жывёлавод, заатэхнік, ветэрынарны ўрач – павінен выконваць сваю работу якасна. Менавіта тады прагнозныя паказчыкі на бягучы год мы зможам выканаць. А рэзервы ў гаспадарках для гэтага ёсць.

 

Ён папярэдзіў кіраўнікоў  і спецыялістаў аб тым, што яны нясуць непасрэдную адказнасць за развіццё жывёлагадоўлі ў сваіх гаспадарках, даў канкрэтныя даручэнні.  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.