Жизнь как она есть

Ушаноўвалі імяніннікаў
Чарговае пасяджэнне аматараў клубаў “Сярэбраная нітка” і “Радасць зносін”, якія дзейнічаюць на базе цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, было прысвечана ўшанаванню імяніннікаў.
Наведвальнікі праявілі ініцыятыву і падрыхтавалі для віноўнікаў свята арыгінальныя падарункі. Цікавыя паштоўкі, мілагучныя песні, узнёслыя паэтычныя радкі адрасавалі Яўгеніі Чадовіч, Алене Пайзулаевай, Галіне Карнач, Але Вілесавай, Яніне Шматко, Вользе Драчовай, Алене Марцінчык, Алене Еўдакімавай, Зінаідзе Пазняк, Ларысе Руда, Клаўдзіі Мацкевіч. Выдатны настрой прысутным стварыла музычны акампаніятар Ірына Раманчык.

Запасліся здароўем
Маладыя людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, вырашылі з карысцю правесці час каля вадасховішча і на ўлонні прыроды.
Начальнік выратавальнай станцыі Аляксандр Бойка і работнікі сустрэлі гасцей, як заўсёды, дружалюбна. Расказалі аб вадасховішчы, яго багаццях, мерах перасцярогі на вадзе, а потым пакаталі на катамаранах.
Прапанаваныя інструктарам-метадыстам фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага цэнтра Дзмітрыем Яўхутам конкурсы і гульні настолькі зацікавілі маладых людзей, што без
удзелу ніхто не застаўся. Актыўна гулялі ў валейбол, футбол, дартс і бадмінтон. Паказвалі лоўкасць як у індывідуальных, так і камандных спаборніцтвах.
Улічваючы парады інструктара, сумесна было выбрана месца для адпачынку. Кожны змог паспрабаваць устанавіць палатку – забіць штыр, завязаць вузел, прынесці каменне і ўладкаваць месца для вогнішча. На зялёнай паляне ішла размова пра прыродныя багацці, карысць паветраных і водных працэдур на арганізм чалавека, уласцівасці лекавых траў.
 Такія экскурсіі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў арганізуюцца даволі часта. Яны прыносяць вялікую карысць здароўю людзям з абмежаванымі магчымасцямі. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.