На Зельвенщине готовятся к празднованию 500-летия белорусского книгопечатания
220
Галоўнай тэмай XXIV Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу стаў юбілей кнігадрукавання. У цэнтры ўвагі былі і такія тэмы, як 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілейныя даты Пімена Панчанкі, Янкі Брыля і іншых пісьменнікаў.
500-годдзю беларускага кнігадрукавання прысвечаны традыцыйны міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”.
У Зэльвенскай раённай бібліятэцы адно з цэнтральных месцаў займае кніжная выстава, якая распавядае аб беларускім гуманісце, асветніку і першадрукары Ф. Скарыне і яго паслядоўніках. У матэрыялах – гісторыя кнігадрукавання з улікам даследаванняў гісторыкаў, кнігазнаўцаў і мастацтвазнаўцаў.
Пакуль людзі цікавяцца гісторыяй, памяць пра продкаў жыве і перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Комментарии отключены