Активный депутат из Голынки

3233

У 2009 годзе разам з мужам Наталля прыехала ў Галынку на працу. Хоць яе спецыяльнасць культуролаг-менеджар не зусім вясковая, работа знайшлася. Па сваёй асноўнай працоўнай дзейнасці сельскі дэпутат займае пасаду не менш адказную і таксама звязаную з грамадскай дзейнасцю: яна загадвае мясцовай установай культуры.
Найбольш цікавымі праектамі з абавязковым удзелам у іх работнікаў культуры старшыня Галынкаўскага сельсавета Руслан Архіпчык называе сумесныя выезды ў аддаленыя вёскі, дзе няма стацыянарных устаноў культуры. Канцэртныя праграмы ўносяць разнастайнасць у будзённае жыццё сяльчан.
Стала добрай традыцыяй у Галынкаўскім сельсавеце ладзіць святы вёсак, урачыстасці для працаўнікоў розных сфер вытворчасці з нагоды прафесійных свят. І таксама з выездамі на фермы, у мехмайстэрні ці нават поле. Сцэнарыі прадумваюцца работнікамі культуры да дробязяў. Яны стараюцца не ўпусціць ніводнага імені, пад-біраюць адпаведны музычны рэпертуар, адным словам – робяць усё, каб стварыць людзям святочны настрой.
Ініцыятарам многіх добрых спраў у сельсавеце з’яўляецца Наталля Матвейчык. Яна, наогул, чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі. Нездарма дэпутаты абралі маладую жанчыну намеснікам старшыні сельскага Савета дэпутатаў.
–Я заўсёды магу разлічваць на яе дапамогу, – працягвае Руслан Уладзіміравіч, – хоць добра ведаю, што праца культработнікаў на вёсцы не з лёгкіх. Работа на гэтай пасадзе дазваляе Наталлі Міхайлаўне добра ведаць людзей, іх праблемы.
Сама ж дэпутат службовыя і грамадскія абавязкі не размяжоўвае. Як намеснік старшыні, курыруе работу ўсяго дэпутацкага корпуса свайго сельсавета, праводзіць вялікую інфармацыйна-растлумачальную работу сярод іншых дэпутатаў па выкананні імі паўнамоцтваў. А трэба вяскоўцам патлумачыць тое ці іншае пытанне – заўсёды гатова. Як вопытны ідэолаг, не толькі даступна раскажа, але яшчэ і буклеты падрыхтуе, каб людзі лепш зразумелі. Так было, і калі ў вёску прыйшло лічбавае тэлебачанне, і калі ўзніклі пытанні па ўтрыманні свіней у падсобных гаспадарках.
Няма такіх пытанняў, якія б дэпутата не турбавалі. Лёс дзяцей маладую жанчыну хвалюе больш за ўсё, бо менавіта яны – будучае яе выбарчай акругі. Таму клапоціцца дэпутат, каб выраслі яны дастойнымі людзьмі. Разам з калегамі па працы стараюцца прыцягнуць школьнікаў да заняткаў па інтарэсах, ладзяць для іх разнастайныя выхаваўчыя мерапрыемствы, цікавяцца, як моладзь праводзіць вольны час.
– Як жанчыну і маці, мяне асабліва клапоціць, як жывуць дзеці ў неблаганадзейных сем’ях, мікраклімат у гэтых дамах, – адзначае Наталля Міхайлаўна. – Разам з работнікамі амбулаторыі, школы, СВК, участковым інспектарам міліцыі наведваем такія сем’і. Стараемся дапамагчы бацькам зразумець свае памылкі, разам шукаем шляхі выпраўлення сітуацыі.
Не менш важнай дэпутат лічыць работу ў складзе сакратарыята грамадскага пункта аховы правапарадку: “На пасяджэнні запрашаем сяльчан, якія злоўжываюць спіртным, здольны падняць руку на дзяцей ці жонку (на жаль, ёсць і такія). Стараемся дапамагчы і тым, хто па тых ці іншых прычынах не працуе. На адных нашы ўгаворы дзейнічаюць, да другіх прымяняем больш строгія меры. Усё індывідуальна. У любым выпадку такі савет патрэбны. Людзі разумеюць, што ёсць грамадскі кантроль, і часам гэта стано-віцца стрымліваючым фактарам сацыяльна небяспечных паводзін.
Для пажылых вяскоўцаў Наталля Матвейчык – свайго роду палачка-выручалачка. Вулічнае асвятленне не працуе, ёсць неабходнасць пенсіянеру адрамантаваць печ, спілаваць аварыйнае дрэва… Для яе няма дробязяў. Фармальны падыход да вырашэння праблемных пытанняў у вёсцы не спрацоўвае – тут усё як на далоні. Таму і прыходзіцца сельскаму дэпутату на справах падтрымліваць свой аўтарытэт.
Гэта правільна – вылучаць сваімі прадстаўнікамі ў мясцовыя органы ўлады маладых, – лічыць пенсіянерка Лідзія Макарчук. – Мы сваім дэпутатам задаволены. Да яе заўсёды можна звярнуцца і за дапамогай, і проста пагаварыць.
Гаспадарскі падыход у Наталлі і да пытанняў добраўпарадкавання населенага пункта. Дарэчы, у гэтым накірунку шмат працуе сельвыканкам і мясцовы СВК. Ініцыятыву падтрымліваюць і дэпутаты.
– Навесці парадак на зямлі немагчыма без павышэння паўсядзённай культуры жыцця, – пераканана жанчына. – У гэтым пытанні не абысціся без растлумачальнай работы сярод аднавяскоўцаў. І вось тут адказнасць цалкам ляжыць на грамадскіх “камандзірах”, да якіх прыслухоўваюцца, якім давяраюць людзі.
Экскурсія па вуліцах аграгарадка стала наглядным прыкладам зацікаўленасці мясцовага насельніцтва жыць у чысціні і прыгажосці. У цэнтры населенага пункта абуладкаваны сквер – цудоўнае месца для адпачынку. Выдзяляюцца самаробнымі скульптурамі і іншымі арыгінальнымі ландшафтнымі рашэннямі многія прыдамавыя тэрыторыі. Асабліва ганарыцца дэпутат тым, што і на яе выбарчым участку ёсць нямала такіх сядзіб. На справе бачна: на галынкаў-скай зямлі жывуць сапраўдныя гаспадары.
Тэрэза КАВАЛЕВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.