Шумнымі гуляннямі пачаўся навагодні сезон у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля”

На святочны ранішнік пад адкрытым небам з’ехалася дзетвара з усяго раёна. Арганізатары свята па-клапаціліся аб тым, каб у кожнага пакінуць прыемныя ўражанні, якія застануцца ў памяці на ўвесь наступны год.

Дзецям пашчасціла сустрэцца з Дзедам Марозам і яго ўнучкай Снягуркай яшчэ за два тыдні да навагодніх свят. Чым не радасць для хлопчыкаў і дзяўчынак?! Разам яны вадзілі карагоды вакол зялёнай прыгажуні, спявалі песні, успаміналі правілы зімовых гульняў. Сівабароды дзядуля з задавальненнем слухаў вершы, якія яму падрыхтавала малеча.
Дзетвара весела і з карысцю правяла вольны час у лясным масіве.
Каля сядзібы Ляснога Гаспадара школьнікаў віталі нячысцікі, якія запрасілі іх прыняць
удзел у гульнёвай праграме. Падлеткам неабходна было прайсці праз розныя выпрабаванні, тым самым паказаць свае спрыт, вытрымку і імкненне да перамогі.
Атрымаўшы карту з распрацаваным маршрутам, дзеці адправіліся насустрач прыгодам. На трасе былі вызначаны пункты, дзе чакалі цікавыя конкурсы і забавы. За паспяховае пераадоленне іспытаў удзельнікам гульні ўручаліся пазлы, са-браўшы якія яны маглі адкрыць замок і вызваліць Лесавіка.
На кожным этапе любімыя персанажы правяралі, як дзеці ўмеюць адгадваць загадкі, ці ведаюць казкі. Самыя спрытныя праходзілі лабірынт, спаборнічалі ў рыбнай лоўлі, боўлінгу, стральбе па мішэні, выпрабоўвалі ўдачу ў рулетцы. Дапытлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі распазнавалі на снезе сляды дзікіх жывёл.
Для гасцей рэзідэнцыі Ляснога Гаспадара працавала навагодняя пошта. У сваіх пісьмах хлопчыкі і дзяўчынкі напісалі Дзеду Марозу аб запаветных жаданнях.
У канцы мерапрыемства адбыўся розыгрыш латарэй, якія школьнікам уручылі на ўваходзе ў сядзібу. Уладальнікі шчаслівых білетаў атрымалі падарункі.
Удосталь павесяліўшыся, хлопчыкі і дзяўчынкі паласаваліся духмянай выпечкай, сагрэліся гарачай гарбатай. Кожны з прысутных выказаў пажаданне вярнуцца ў гэтае казачнае царства яшчэ неаднойчы.

***

Прымаў гасцей і галоўны Дзед Мароз Гро-дзенскай вобласці, які пасяліўся на Аўгустоўскім канале разам са Снягуркай.
Захапляльныя гульні, разнастайныя конкурсы, салодкія падарункі – усё гэта чакала юных і дарослых наведвальнікаў шлюза Дамброўка. Усе загадалі патаемныя жаданні, якія абавязкова спраўдзяцца.
Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.