Зорны час хлебаробаў

1121 У мінулую суботу хлебаробы Зэльвеншчыны адзначалі сваё, бадай, самае галоўнае свята – “Дажынкі”. Аграгарадок Елка, дзе ладзіліся ўрачыстасці, у гэты дзень пераўтварыўся ў адзіную сцэнічную пляцоўку. З самай раніцы тут панавала прыўзнятая, святочная атмасфера. Адусюль даносіліся гукі музыкі, прыемны пах шашлыка. Спецыяльна да свята зэльвенскія хлебапёкі напяклі духмяных караваяў, падрыхтавалі шмат іншай смачнай прадукцыі. Паклапаціліся работнікі гандлю таксама аб арганізацыі месцаў для адпачынку. Для дзетвары працавалі забаўляльныя атракцыёны. 1122 Нямала зацікаўленых можна было бачыць каля выставы сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі, якой адвялі месца побач з галоўнай пляцоўкай. Усяго некалькі тыдняў назад гэтыя магутныя камбайны і машыны няспынна працавалі на збожжавых палетках, а цяпер, выканаўшы сваю важную місію, выстраіліся на парад. Весела і шматлюдна было на падворках. З кожным святам іх гаспадары – сельгасарганізацыі і сельвыканкамы – імкнуцца здзівіць гасцей навізной афармлення, фарматам прадстаўлення. Але на першым плане ў гэты дзень былі, вядома ж, яны – героі жніва. Іх адразу можна было пазнаць па святочных касцюмах і перавязаных цераз плячо стужках. Кожны з лідараў унёс свой важкі ўклад у агульнараённы каравай. Дзякуючы намаганням усіх сабрана амаль 100 тысяч тон зерня. 1120 Урачыстасць пачалася са святочнага шэсця пераможцаў і прызёраў раённага спаборніцтва. У іх радах можна было сустрэць як масцітых хлебаробаў, якія ўжо не раз удзельнічалі ў “Дажынках”, так і маладых, заваяваўшых сюды пуцёўку стараннай працай. Іх, герояў хлебнай нівы, у час шэсця незмаўкальнымі апладысментамі віталі жыхары і госці аграгарадка Елка. Потым, на святочнай сцэне, ва ўрачыстай абстаноўцы яны атрымлівалі заслужаныя ўзнагароды. Гэта быў іх зорны час. – Мы сабраліся ў адным з прыгажэйшых у раёне аграгарадкоў Елка, каб падвесці вынікі сёлетняга жніва, адзначыць тых, хто вырошчваў, убіраў хлеб, хто сваёй працай заслужыў павагу і гонар, – гаварыў у час адкрыцця фестывалю-кірмашу першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Грэцкі. – Уборачная кампанія – гэта заўсёды сур’ёзны экзамен для хлебаробаў. Яна выстаўляе рэальныя адзнакі арганізатарскім здольнасцям, правярае ступень узаемадзеяння розных структур кіравання, прафесіяналізм механізатараў і надзейнасць уборачнай тэхнікі. Варта адзначыць, што жніво ва ўсіх гаспадарках праведзена на належным арганізацыйна-тэхнічным узроўні, што дазволіла на 26,5 працэнта перавысіць мінулагодні паказчык, забяспечыць прыбаўку на 26 тысяч тон без уліку грэчкі і проса. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур склала 55 цэнтнераў з гектара супраць 41,8 у 2013 годзе. Сімвалам багатага раённага ўраджаю стаў важкі сноп з буйных залацістых каласоў, які ўручыў Яўгенію Грэцкаму кіраўнік філіяла “Князева” – пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў па вытворчасці зерня. Павіншаваць хлебаробаў Зэльвеншчыны са святам прыехаў першы намеснік старшыні Гродзен-скага абласнога выканаўчага камітэта Іван Жук. Разам з кіраўніком Зэльвенскага раёна Янам Пальчысам яны падняліся на сцэну, каб прывітаць удзельнікаў жніва і ўручыць узнагароды. Дзяўчаты-зальвяначкі прыпаднеслі ім прыгожыя духмяныя караваі, як знак дабрабыту і дастатку. Дзякуючы за бясцэнны дар, Іван Жук даў высокую ацэнку працы зэльвенскіх аграрыяў. Па выніках сёлетняга жніва Зэльвенскі раён у вобласці трымае 4-е месца па ўраджайнасці і 5-е – па валавым зборы зерня. Усё гэта дасягнута добрасумленнай і самаадданай працай вяскоўцаў. Іван Алейзавіч пажадаў працаўнікам сельскай гаспадаркі дастойна выглядаць на абласных “Дажынках”, якія пройдуць у Слоніме, і па ўсіх іншых вы-творчых паказчыках. Нізкі паклон і падзяку за дастойную працу і прафесіяналізм выказаў удзельнікам жніва старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс. Гаворачы аб дасягненнях, Ян Станіслававіч падкрэсліў, што больш чым тысячу тон зерня намалацілі 43 экіпажы камбайнаў, больш за дзве тысячы – 6. Гэта стала магчымым дзякуючы зладжанай рабоце ўсяго аграпрамысловага комплексу і падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта. Уборачная кампанія завершана і зараз трэба думаць аб будучым ураджаі. Ян Пальчыс выказаў упэўненасць, што зэльвенскія аграрыі прыкладуць усе намаганні, каб у наступным го-дзе дабіцца 100-тысячнага намалоту. Гэтыя словы былі адобраны гучнымі апладысментамі прысутных на свяце. Што можа быць прыемней, чым атрымліваць віншаванні і ўзнагароды?! Такога права і гонару ў час “Дажынак” былі ўдастоены вельмі многія вяскоўцы, якія працавалі на агульны вынік. Клаўдзія Крэчка.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.