На гэтым акцэнтавала ўвагу падчас прэс-тура журналістаў у Зэльвенскі раён прадстаўнік БГА «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова.
У якасці доказу таму – знакі «Крэатыўная прастора», уручаныя аграсядзібам «Верас», «Сад маёй мары», «Дарагабушка».
Такія знакі таксама былі ўручаны аддзелу адукацыі, спорту і турызму, рэдакцыі раённай газеты «Праца», аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры, Князеўскай і Елкаўскай СШ.
– Ідэя вылучаць і адпаведна адзначаць крэатыўныя аб’екты нашай краіны ўзнікла некалькі гадоў назад, – расказвае Валерыя Кліцунова. – Першыя знакі атрымалі сядзібы ў Валожынскім раёне. На гэтым мы вырашылі не спыняцца, а працягнуць такую добрую традыцыю далей. Такім чынам даваць турыстычным аб’ектам імпульс для развіцця.
Наталля МАЦЮК