У Зэльве прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Афганістан – наша памяць і боль
На Зэльвеншчыне мера-прыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 26-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана, пачаліся ў пятніцу, 13 лютага.
Дэлегацыя ў складзе начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
Галіны Раманчук, начальніка адасобленай групы ваеннага камісарыята Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў Яўгенія Шышко, старшыні Галынкаўскага сельсавета Руслана Архіпчыка перш-наперш накіравалася ў вёску Акцябрская, дзе пражывае маці прапаўшага без вестак лейтэнанта Міхаіла Бабілы Аляксандра Андрэеўна. Гэтая жанчына пастаянна жыве надзеяй на вяртанне сына. Кожны раз, калі да яе наведваюцца госці, са слязамі на вачах успамінае пра Міхаіла і яго баявых сяброў.
Далей па плану быў Міжэрыцкі дзіцячы сад-базавая школа, які носіць імя воіна-інтэрнацыяналіста Уладзіміра Ляха. Тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 26-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана, у час якога ўспомнілі ўсіх воінаў-землякоў, якія выконвалі свой грамадзянскі абавязак у гэтай краіне.
На могілках в.Рудзевічы, дзе пахаваны Уладзімір Лях, да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі.
Заключным этапам раённых мерапрыемстваў стаў урачысты мітынг каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, які ўстаноўлены ў мінулым годзе ў парку райцэнтра.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў Яўгеній Шышко. Ён адзначыў, што нашы землякі – удзельнікі афганскіх падзей і іншых ваенных канфліктаў – з гонарам выканалі свой воінскі абавязак і сёння ўносяць важкі ўклад у мірнае будаўніцтва, ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, з’яўляюцца прыкладам для падрастаючага пакалення.
Пранікнёным было выступленне протаіерэя Георгія Субаткоўскага.
Сімвалічна і тое, што на такіх урачыстасцях старшакласнікі атрымліваюць з рук ветэранаў вайны білеты і значкі членаў ГА “БРСМ”. Сёлета права выканаць гэтую пачэсную місію было прадастаўлена тым, хто прайшоў праз афганскую вайну – Аляксандру Мацкевічу, Віктару Юргелю і Галіне Гоўсь.
Да памятнага знака быў ус-кладзены вянок. Памяць аб загінулых ушанавана хвілінай маўчання.
Пасля завяршэння мітынгу прысутныя накіраваліся ў раённы Дом культуры, дзе адбыўся святочны канцэрт.
Ушаноўвалі воінаў-інтэрнацыяналістаў у працоўных калектывах, а таксама ўстановах культуры і адукацыі.
Віктар МАКОЎСКІ.
Красная звезда на груди «афганца»
В Князевской сельской библиотеке прошел вечер, приуроченный к Дню памяти воинов-интернационалистов. На встречу был приглашен участник афганской войны Владимир Прокопович. Пришел он со своей мамой, родственниками и друзьями. Владимир Анатольевич поделился воспоминаниями о годах службы в Афганистане. За исполнение интернационального долга он награжден орденом Красной Звезды, имеет медали. Мама “афганца” Чеслава Адольфовна рассказала о детстве Володи. О том, как сын с друзьями любил играть в войну, даже в мыслях не представляя, что придется участвовать в ней на самом деле. С большим нетерпением ждала писем с Афганистана. Женщина благодарна судьбе за то, что сын вернулся домой живым, женился, имеет дружную семью. Растет на радость внук Саша, который сейчас находится в армии. Бабушка рада, что служит он в мирное время. Затем слово попросили друзья Прокоповича-старшего. Они гордятся Владимиром и очень ценят дружбу, которая много лет их связывает. На вечере звучали патриотические стихи и песни, рассказывающие о силе духа и мужестве наших солдат. Анна Свистун, библиотекарь Князевской СБ.