Удзельнікам прэс-тура журналістаў князеўскія школьнікі прэзентавалі свае праекты (+Відэа)
1 144
Князеўская СШ – не зусім звычайная школа. Тут прымяняюцца інавацыйныя адукацыйныя падыходы, адзін з якіх – праект «Па душы нам жыць у вёсцы».
Ужо на працягу некалькіх гадоў вучні разам з настаўнікамі ездзяць па вёсках, сустракаюцца з мясцовымі жыхарамі, збіраюць легенды, рэцэпты, робяць фотаздымкі.
Увазе гасцей школьнікі прадставілі выставу «Мой свет вёскі ў асобах». Апроч таго, прэзентавалі брашуру «Крамяніцкі вузельчык», у склад якой увайшлі адметныя рэцэпты, сабраныя падчас такіх сустрэч.
Да таго ж прысутным прапанавалі пасмакаваць гэтыя стравы.
Таксама быў прадэманстраваны новы крэатыўны турпрадукт, распрацаваны ў рамках праекта «Тэрыторыя здароўя».
Наталля МАЦЮК